Бальнічныя ліфты

Ліфты пасажырскія для лячэбна-прафілактычных устаноў (бальнічныя).

lift08_medlift.jpg

ААТ "Магілёўліфтмаш" вырабляе бальнічныя ліфты грузападымальнасцю 500, 630, 1000 і 1275 кг для ўстаноўкі ў лячэбна-прафілактычных установах. Яны дазваляюць перавозіць хворых на каталцы. Вырабляюцца з прахадной і непрахадной кабінай.

Бальнічныя ліфты адпавядаюць патрабаванням Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза 011/2011 «Бяспека ліфтаў», Тэхнічнага рэгламенту ліфтаў (Украіна).

Бальнічныя ліфты грузападымальнасцю 630, 1000 і 1275 кг абсталяваны аўтаматычнымі дзвярыма і маюць рэжым перавозкі пажарных падраздзяленняў. Ліфт бальнічны грузападымальнасцю 500 кг (ЛБ-0505) выпускаецца з дзвярамі кабіны адкатнымі (ручнога адчынення) і дзвярыма шахты ворнымі.

Асвоена вытворчасць новай мадэлі бальнічнага ліфта грузападымальнасцю 1600 кг, v = 1,0 м/с з памерамі кабіны 1400×2400х2100 мм і праёмам дзвярэй 1300 мм (кабіна ў прахадным і непрахадным варыянтах).

Распрацаваны і праходзіць выпрабаванні ліфт бальнічны грузападымальнасцю 2000 кг, v=1,0 м/с з памерамі кабіны 1500x2700х2100 мм і праёмам дзвярэй 1300 мм (кабіна ў прахадным і непрахадным варыянтах).