Лябедкі ліфтаў

Лябёдка - гэта сэрца ліфта. Ад яе працы залежаць вібра-акустычныя характарыстыкі ліфта.

З моманту свайго стварэння ААТ "Магілёўліфтмаш" спецыялізуецца на вытворчасці лябёдак не толькі для ўласнай прадукцыі, але і для іншых ліфтавых заводаў. Вытворчасць высакаякасных лябёдак забяспечваецца сучасным абсталяваннем айчыннай і імпартнай вытворчасці, у тым ліку разьбашліфавальным станком фірмы Buderus вытворчасці Германіі. Для падвышэння цвёрдасці працоўнай паверхні чарвячнага вала вырабляецца яго іённа-плазменнае азатаванне.

Лябёдка вырабу ААТ "Магілёўліфтмаш" забяспечвае высокі камфорт, надзейнасць і даўгавечнасць работы ліфта.

У арсенале ААТ "Магілёўліфтмаш" прысутнічае серыя безрэдуктарных лябёдак для ліфтаў грузападымальнасцю 400, 630 і 1000 кг са хуткасцю руху 1,0 і 1,6 м/с. Лябёдка ўстанаўліваецца непасрэдна ў ліфтавую шахту і ў параўнанні з традыцыйнай лябёдкай эканоміць свабодную прастору, мае невялікую вагу і прыстасавана да патрабаванняў сучаснай архітэктуры.